Белорусский портал в Казахстане

МУС: У ноч з 9 па 10 жніўня затрымана 3 тыс. чалавек, пацярпела 50 грамадзян і 39 міліцыянераў. Загінулых няма



У ноч з 9 па 10 жніўня 2020 года краіне былі зафіксаваныя ачаговыя зборы грамадзян у раёне выбарчых участкаў і на цэнтральных плошчах ў 33 населеных пунктах, паведаміла МУС у тэлеграм-канале.

«Усяго па краіне за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах было затрымана каля 3 тысяч чалавек. З іх каля тысячы ў Мінску і больш за дзве — у іншых рэгіёнах рэспублікі. У выніку сутыкненняў пацярпела больш за 50 грамадзян, а таксама 39 супрацоўнікаў міліцыі, некаторыя з іх у цяперашні час шпіталізаваны.

У Мінску ў 22:00 у раёне стэлы «Мінск — горад Герой» пратэстоўцы запальвалі фаер, раскідвалі на праезную частку шыпы, цвікі, будавалі барыкады з мабільных турнікетаў, разбіралі тратуарную плітку і закідвалі ёю і іншымі прадметамі праваахоўнікаў.

Актыўнае супрацьстаянне органам правапарадку аказана ў Пінску, дзе група агрэсіўна настроеных грамадзян з выкарыстаннем завостраных калоў, прутоў, камянёў і арматуры паспрабавала арганізаваць напад на супрацоўнікаў міліцыі. Частка грамадзян, дастаўленых у лячэбныя ўстановы краіны, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап`янення.

Неабходна адзначыць, што ў дачыненні да парушальнікаў баявая зброя не ўжывалася. Загінулых няма» — сказана ў паведамленні.

Звязда, 10 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/373/55207
Текущая дата: 19.11.2024