Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 жніўня 2020 на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым.
"Некаму не сядзіцца, заклікаюць выходзіць на вуліцы. Нават з-за мяжы адключаюць інтэрнэт, каб выклікаць незадаволенасць у насельніцтва. Цяпер нашы спецыялісты разбіраюцца, адкуль ідзе гэта блакіроўка. Таму, калі інтэрнэт дрэнна працуе, гэта не наша ініцыятыва, гэта з-за мяжы", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, на Беларусь спрабуюць мэтанакіравана націскаць з розных бакоў, "гібрыдна дзейнічаюць па ўсіх напрамках". "Але мы выстаім", - падкрэсліў Прэзідэнт.
10 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
10 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/373/55208
Текущая дата: 19.11.2024