Белорусский портал в Казахстане

Шлях насілля не прымальны для беларускага народа



Аб гэтым гаворыцца ў заяве членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Парламентарыі катэгарычна асуджаюць спробы нешматлікіх ангажаваных груп раскалоць грамадства і дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.

"Нельга дапусціць, каб моладзь Беларусі стала разменнай манетай у жаданні расхістаць сітуацыю. Кожны грамадзянін абавязаны выконваць законы, а дзяржава - забяспечваць правапарадак і спакой. Дзеянні праваахоўных органаў адэкватныя правакацыям удзельнікаў несанкцыянаваных акцый. Шлях насілля не прымальны для беларускага народа", - падкрэсліваюць у парламенце.

Заява прынята па выніках выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбыліся 9 жніўня. Парламентарыі падзякавалі ўсім грамадзянам, якія прынялі ўдзел у гэтай важнейшай падзеі.

"Актыўнае датэрміновае галасаванне і высокая яўка ў дзень выбараў чарговы раз прадэманстравалі неабыякавасць беларусаў да будучыні краіны і гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за яе лёс. Абсалютная большасць грамадзян падтрымлівае дзеючы курс на будаўніцтва моцнай незалежнай дзяржавы, ключавым прыярытэтам якой з`яўляецца чалавек, яго дабрабыт і бяспека", - адзначаецца ў заяве.

11 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/373/55234
Текущая дата: 19.11.2024