Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць другім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 144 дні.
Сёння нарадзілася славутая беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
У 1500 годзе маскоўскія войскі ўзялі Таропец падчас маскоўска-літоўскай вайны.
У 1944 годзе быў заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.
У 1798 годзе была заснаваная Мінская дыяцэзія.
Хто нарадзіўся 9 жніўня
1850 год: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, даследчык і папулярызатар беларускай культуры ў Германіі.
1890 год: Максім Бурсевіч, педагог, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі.
1910 год: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, пісьменніца, грамадскі дзеяч.
1926 год: Янка Запруднік, гісторык, журналіст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
1936 год: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік.
1957 год: Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнаўца, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан і амерыканская спявачка, актрыса Уітні Х`юстан.
9 жніўня ў народным календары
У гэты дзень у народзе ўшаноўвалі святога вялікапакутніка Панцеляймона і блажэннага Мікалая.
Лічылася, што Панцеляймон дапамагае пазбавіцца ад галаўнога болю. Яго таксама называлі Зажніўным, і ў гэты дзень працягваўся збор лекавых траў, а яшчэ – Палій, бо падчас навальніцы можа спаліць маланкай. Таму забаранялася 8 жніўня везці з поля жыта.
Мікола Качанскі, або Капуснік, спрыяў добраму ўраджаю гэтай карыснай гародніны. "На Міколу Качанскага качаны завязаліся", "З капустай на стале не будзе пуста", "Капуста не пуста, сама ляціць у вусны" – так прымаўлялі, гатуючы стравы з капусты. На стале ў добрага гаспадара да гэтага дня з`яўлялася яшчэ і бульба – гэтыя два карняплоды былі асновай шматлікіх страў напрыканцы лета.
Sputnik, 9 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/374/55188
Текущая дата: 19.11.2024