XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 6 па 13 лістапада.
Фестываль плануецца правесці ў афлайн-фармаце з паказамі кіно на вялікім экране, лекцыямі, сустрэчамі, урачыстымі цырымоніямі, жывым і шчырымі зносінамі паміж прафесіяналамі індустрыі і аматарамі кіно.
Арганізатары адзначаюць, што з улікам эпідсітуацыі будзе зроблена ўсё магчымае для арганізацыі камфортных і бяспечных сустрэч з гледачамі.
Заснавальнікамі форуму выступаюць Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», Беларускага саюза кінематаграфістаў. Арганізатар — цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».
Звязда, 6 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/375/55151
Текущая дата: 19.11.2024