Белорусский портал в Казахстане

«Белавія» з 5 жніўня аднаўляе палёты ў Вільню



Авіякампанія «Белавія» з 5 жніўня аднаўляе рэйсы па маршруце Мінск — Вільня — Мінск, гаворыцца на старонцы авіяперавозчыка ў Facebook.

Рэйсы будуць выконвацца па серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. Час у шляху складзе 35 хвілін.

Уезд у Літву дазволены грамадзянам краіны і Еўрапейскага саюза, а таксама пасажырам з відам на жыхарства.

«Белавія» рэкамендуе перад палётам азнаёміцца з абмежаваннямі на ўезд у краіну прызначэння і выезд.

Звязда, 4 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/377/55081
Текущая дата: 19.11.2024