Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 14 траўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 231 дзень.

Якія падзеі адбыліся 14 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 траўня

У 1659 годзе войска маскоўскіх ваявод Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
У 1995 годзе адбыўся рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.

Хто нарадзіўся 14 траўня

1666 год: Казімір Аляксандр Пацей, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1869 год: Якаў Кругер – беларускі жывапісец яўрэйскага паходжання.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр Джордж Лукас і заснавальнік сацыяльнай сеткі "Фэйсбук" Марк Цукерберг.

14 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць старажытнае свята Радаўніцу, Дзень памінання памерлых. Свята бярэ свой пачатак у язычніцкай традыцыі: ва ўсходніх славян гэтая падзея была звязана з культам продкаў. Па адной з версій, паняцце пайшло ад слова "Род".

На Радаўніцу праваслаўныя хрысціяне моляцца ў храмах аб выратаванні душ сваіх родных і наведваюць могілкі з мэтай апавясціць памерлых пра тое, што Ісус Хрыстос уваскрос, як уваскрэсне кожны з нас.

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Ерыміі, аднаго з чатырох ветхазапаветных прарокаў. У народзе яго называлі Ярома Засявацель.

Імя прарока асацыявалася ў людзей са словам "ярмо", з-за чаго яго лічылі заступнікам палявых работ і жывёл. Сяляне раніцай маліліся прароку, а потым выязджалі ў поле, каб прадоўжыць сяўбу.

Калі раніца была ясная, то лета будзе пагодлівае. Дождж у гэты дзень абяцаў халодную зіму.

Sputnik, 14 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/38/74092
Текущая дата: 26.12.2024