Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю культуры



Аб гэтым заявіў мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі Валянцін Елізар`еў.

"Беларуская культура займае адно з перадавых месцаў у сусветнай культуры. Нашы артысты з`яўляюцца неад`емнай часткай сусветнай артыстычнай сям`і. У аснове ўсяго гэтага - як асабісты ўклад кожнага, так і тая вялікая ўвага, якая ўдзяляецца дзяржавай развіццю культуры. У Беларусі творчыя людзі карыстаюцца вялікай падтрымкай. Гэта і стыпендыі Прэзідэнта, спецыяльныя фонды, якія дапамагаюць выявіць і падтрымаць найбольш таленавітую моладзь. Навучальныя ўстановы краіны рыхтуюць спецыялістаў творчых прафесій практычна па ўсіх напрамках. Мы павінны і далей працаваць над тым, каб умацоўваць гэтыя пазіцыі і выхоўваць нацыянальную творчую эліту, якая і далей будзе прадстаўляць беларускую культуру ў свеце", - сказаў Валянцін Елізар`еў.

Паводле яго слоў, за гады незалежнасці мастацтва Вялікага тэатра Беларусі атрымала неверагоднае паскарэнне.

"Мы неаднаразова практычна на ўсіх кантынентах з вялікім поспехам прадстаўлялі опернае і балетнае мастацтва нашай краіны. Дзякуючы дзейнасці майстроў Вялікага тэатра пра нас ведае ўвесь цывілізаваны свет. Мы і далей будзем служыць гэтаму мастацтву, выхоўваць новыя таленты і нацыянальныя кадры. Я з аптымізмам гляджу ў будучыню нашага тэатра, і для гэтага дзяржавай ствараюцца ўсе ўмовы. У сваю чаргу мы не знаходзімся ў пазіцыі чакання, а самі прадуцыруем творчую атмасферу ў тэатры, у якой нараджаюцца цікавыя творы", - адзначыў мастацкі кіраўнік.

Валянцін Елізар`еў падкрэсліў, што ў апошнія гады Вялікі тэатр Беларусі б`е рэкорды па наведвальнасці. "Мы адчуваем небывалую цікавасць публікі і на большасць спектакляў білеты прадаюцца на многія месяцы наперад", - дадаў ён.

29 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/380/54914
Текущая дата: 19.11.2024