Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 28-га ліпеня на сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі пры наведванні вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС.
"Пабываўшы нядаўна ў 38-й дэсантна-штурмавой і 103-й паветрана-дэсантнай брыгадах, 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння, я ўбачыў добра аснашчаныя мабільныя воінскія падраздзяленні, якія адпавядаюць духу часу. Чарговы раз пераканаўся ў правільнасці курсу на стварэнне надзейнай сістэмы нацыянальнай бяспекі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра пачатак 90-х гадоў, развал Савецкага Саюза і першыя крокі Беларусі да суверэнітэту і незалежнасці.
"Тады бяздумна разбураліся сілавыя органы і ператваралася ў металалом баявая тэхніка, масава звальняліся высакакласныя ваенныя прафесіяналы, вымушаныя дзеля пражыцця сваіх сем`яў згаджацца на самую нізкааплатную работу. Грашовае забеспячэнне афіцэраў, якія засталіся ў армейскім страі, скарацілася ў некалькі разоў. Камандзір узвода ў тыя гады атрымліваў да $15, камандзір палка - $35", - адзначыў Прэзідэнт.

"Было цяжка, складана, але мы пераадолелі гэты перыяд і выстаялі. Мы выбралі правільныя арыенціры і можам сказаць, што сістэма нашай нацыянальнай бяспекі створана намаганнямі ўсяго нашага народа. Нам ніхто нічога не падарыў, і мы нікому нічым не абавязаны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
28 ліпеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
28 ліпеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/381/54918
Текущая дата: 19.11.2024