Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 18 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 65 953 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 183 007 тэстаў на каранавірус.
57 856 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 495 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 14 млн чалавек, пры гэтым больш за 603 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — амаль 3,7 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,0 млн, Індыя — больш за 1,0 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 18 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/385/54657
Текущая дата: 19.11.2024