Белорусский портал в Казахстане

У Мінску падчас спынення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў пацярпелі 6 супрацоўнікаў АМАП, 4 шпіталізаваны



Увечары 14 ліпеня некалькі ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў спрабавалі справакаваць беспарадкі і сутыкненні з праваахоўнікамі, паведамляе МУС.

У выніку бойкі шэсць міліцыянераў АМАП ГУУС Мінгарвыканкама атрымалі траўмы, з іх чацвёра шпіталізаваны.

Па фактах удзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з невыкананнем законных патрабаванняў супрацоўнікаў унутраных органаў, распачата крымінальная справа.



Звязда, 15 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/386/54619
Текущая дата: 19.11.2024