Белорусский портал в Казахстане

Мінск стаў лідарам сярод іншых гарадоў Беларусі па зборы другаснай сыравіны ў першым паўгоддзі



Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі дырэктар дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталля Грынцэвіч.

У студзені — чэрвені ў Мінску сабрана больш за 107 тыс. т другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР), што перавышае паказчыкі іншых гарадоў рэспублікі. 

— Заданне на ўвесь год для сталіцы — 198,4 тыс. т, гэта значыць ужо сабрана 54% ДМР, — сказала Н. Грынцэвіч. — Прырост да аналагічнага перыяду мінулага года — 6,6%.

У агульнай масе другаснай сыравіны паперы і кардона — амаль 70 тыс. т, шкла — звыш 16 тыс. т, палімераў — 8,39 тыс. т, зношаных шын — 3,8 тыс. т, адпрацаваных алеяў — больш за 3 тыс. т, адходаў электронна-электрычнага абсталявання — 5,7 тыс. т.

Звязда, 15 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/386/54626
Текущая дата: 19.11.2024