Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Славакіі ў Беларусі Ёзэфу Мігашу беларускія пагранічнікі перадалі нямецкую аўчарку, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Пра тое, што пагранічнікі падарылі яму сабаку, дыпламат расказаў яшчэ 6 ліпеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Шчанюка нямецкай аўчаркі з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Ёзэфу Мігашу перадалі 11 ліпеня.
«Сабака чакаў свайго будучага гаспадара ў кіналагічным цэнтры органаў пагранслужбы ў Смаргоні. Яго клічуць Зора, у перакладзе са славацкай мовы — зара», — распавялі ў Дзяржпамежкамітэце. Там адзначылі, што Ёзэф Мігаш унёс значны ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Славакіяй.
Ёзэф Мігаш завяршае сваю місію ў Беларусі, але працягне працаваць для развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін. Аб выкарыстанні яго вопыту ў далейшым ішла размова і падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Ёзэф Мігаш доўгі час працаваў дыпламатам на постсавецкай прасторы, быў кансультантам розных камерцыйных структур, добра вядомы ў прадпрымальніцкіх колах Славакіі. Паводле яго слоў, ён працягне ўдзельнічаць у сумесных з Беларуссю праектах у галіне сельскай гаспадаркі і энергетыкі.
Звязда, 12 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/387/54583
Текущая дата: 19.11.2024