Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 65 443 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 56 379 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 15 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 65 443 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 151 734 тэсты на каранавірус.

56 379 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 480 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 13,4 млн, пры гэтым больш за 581 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3,5 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,9 млн, Індыя — больш за 939 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 15 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/387/54631
Текущая дата: 19.11.2024