Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на свяце "Александрыя збірае сяброў".
"Нездарма кажуць, што рай для кожнага чалавека там, дзе знаходзіцца яго сэрца. Не толькі маё, але і сэрцы ўсіх, хто тут сабраўся. Маё сэрца канчаткова і беспаваротна аддадзена гэтай зямлі і гэтым людзям. Усім беларусам. Нашаму мудраму і моцнаму народу. Народу, які за многія стагоддзі сваёй гісторыі перажыў нямала бед і няшчасцяў, але ніколі і ні перад кім не станавіўся на калені. Народу, які выдатна ведае цану словам і справам. Які выпакутаваў права жыць у сваёй дзяржаве і самастойна выбіраць і вызначаць сваю будучыню", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што 2020 год завяршае трылогію малой радзімы. "Азірніцеся вакол. Паглядзіце, колькі добрага, патрэбнага зроблена намі на гэтай роднай зямлі. Успомніце, якой яна была яшчэ два-тры гады таму. А пяць, дзесяць, чвэрць стагоддзя? Ваша вялікая заслуга ў тым, што ўжо не адно пакаленне беларусаў расце ў паспяховай, чыстай, мірнай і прыгожай краіне. Краіне, якую стварылі мы з вамі практычна з нуля, на абломках вялікай імперыі, імя якой - Савецкі Саюз", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта было нялёгка, нешта атрымалася на выдатна і нават лепш, чым некалі ўяўлялі, нешта - на добра, а над нечым трэба яшчэ нямала папрацаваць.
"Мы ж з вамі дакладна ведаем: каравай свежага, духмянага, натуральнага хлеба - гэта вынік доўгай, упартай і карпатлівай працы. І ніяк інакш. Так і ў дзяржаве. Працаваць на вынік, аб`ядноўвацца перад любымі выпрабаваннямі, пераадольваць усе цяжкасці - вось адзіны спосаб стварыць найлепшую будучыню для сваёй краіны і свайго народа. І - абавязкова - толькі ўсім разам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы ж з вамі дакладна ведаем: каравай свежага, духмянага, натуральнага хлеба - гэта вынік доўгай, упартай і карпатлівай працы. І ніяк інакш. Так і ў дзяржаве. Працаваць на вынік, аб`ядноўвацца перад любымі выпрабаваннямі, пераадольваць усе цяжкасці - вось адзіны спосаб стварыць найлепшую будучыню для сваёй краіны і свайго народа. І - абавязкова - толькі ўсім разам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт успомніў, як гаварылі ў савецкі час: перш чым спытаць, што Радзіма зрабіла для цябе, спытай, а што я зрабіў для Радзімы, свайго народа? "Сапраўдная любоў да Айчыны - стваральная. Таму давайце і ў далейшым разам будаваць нашу Беларусь справядлівай, бяспечнай і моцнай краінай. Цяпер гэта вельмі актуальна, калі ўладныя людзі спрабуюць перадзяліць свет, зламаць асновы, навязаць больш слабым свой склад мыслення і свой спосаб жыцця. І самае галоўнае: у такі час трэба слухаць сваё сэрца - яно заўсёды пакажа самы надзейны і правільны шлях у будучыню", - перакананы кіраўнік дзяржавы.
12 ліпеня 2020, Александрыя
БЕЛТА
12 ліпеня 2020, Александрыя
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/388/54566
Текущая дата: 19.11.2024