Такое меркаванне выказаў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас урачыстага адкрыцця свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў").
"За час свайго існавання свята ў Александрыі стала культурным брэндам нашай краіны, і мы ганарымся ім, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - На свяце сабралася шмат нацыянальных традыцый, якія дэманструюць нашы майстры. Гэтыя ўменні ім дасталіся ад дзядоў і прадзедаў, бабуль і прабабак. Прыемна, што сабралася моладзь. Тут яны засвойваюць тыя традыцыі і абрады, якія складваюцца ў нашу нацыянальную культуру, у наша духоўнае багацце".
Гасцей свята павітаў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. "Калі ласка на гасцінную Магілёўскую зямлю. Ужо 11-ы раз па славянскім звычаі мы збіраемся на гэтай багатай зямлі. Вельмі прыемна бачыць тут тых, хто памятае і шануе нашы абрады", - адзначыў Леанід Заяц. - Сёння да нас прыехалі госці з Расіі і Украіны. Мы сабраліся ў знакавым месцы - на беразе Дняпра, што злучае тры нашы дзяржавы".
У час цырымоніі адкрыцця свята ў Александрыі ўпершыню прайшоў паказ традыцыйных нацыянальных касцюмаў. Тут было прадстаўлена больш за сто беларускіх убранняў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Далучыліся да паказу і госці з Расіі і Украіны.
12 ліпеня 2020, Александрыя
БЕЛТА
12 ліпеня 2020, Александрыя
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/388/54581
Текущая дата: 19.11.2024