Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 9 ліпеня галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Людміла Кеда.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі налічваецца каля 500 цяжарных і жанчын, якія сталі маці, у якіх дыягнаставалі каранавірусную інфекцыю.
— Сярод іх не было цяжкіх выпадкаў хваробы, — адзначыла Кеда. — Прыкладна ў 20-30% пацыентак выявілі каранавірусныя пнеўманіі, але не цяжкія.
Таксама спецыяліст патлумачыла, што з пачатку пандэміі COVID-19 у рэспубліцы былі вызначаны радзільныя дамы або аддзяленні для аказання медыцынскай дапамогі будучым маці і парадзіхам з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю ці ўжо з ўдакладненым дыягназам. У Мінску, напрыклад, гэта радзільня 6-й гарадской клінічнай бальніцы.
Акрамя таго, ва ўсіх радзільных аддзяленнях і радзільнях краіны абмежаваныя наведванні сваякоў і прыпыненыя партнёрскія роды.
Што тычыцца нараджэння немаўлят у мам з дыягназам COVID-19, то, як падкрэсліла Кеда, усе яны здаровыя.
Звязда, 9 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/389/54502
Текущая дата: 19.11.2024