Сяргея Сівадзедава абвінавачваюць у атрыманні хабараў на агульную суму не менш як $470 тыс. і 15 тыс. еўра.
Пракурор на падставе ч.3 арт. 430 КК запрасіў яму 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем правоў займаць пэўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў. На думку дзяржабвінаваўцы, Сівадзедаў выканаў дасудовае пагадненне, таму пакаранне не можа быць большае за за палову максімальнага тэрміну. Акрамя гэтага, прапануецца канфіскаваць у СІвадзедава 15 тыс. еўра і $ 470 тыс.
Фігурантам Феліксу Каспяровічу і Андрэю Падгорнаму пракурор запрасіў 7,5 гады пазбаўлення волі. Яны абвінавачваюцца ў сумесным атрыманні хабараў на суму не менш як $ 868 тыс.
Ігару Кудасаву дзяржабвінаваўца прасіў прызначыць 5 гадоў пазбаўлення волі, Юрыю Зданевічу — 7 гадоў, Аляксею Мілаванаву — 6 гадоў, Юрыю Панамарову — 3 гады, расіянам Уладзіміру Казанцаву і Віталю Гарбачову — 2 гады і тры месяцы кожнаму, Міхаілу Прыгаруа — 3 гады, Уладзіміру Жыліну — 5 гадоў, Сяргею Пакрышку — 5 гадоў пазбаўлення волі.
Аляксандру Броўку пракурор папрасіў прызначыць 4 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, Уладзіміру Томчанку — 3,5 гады абмежавання волі.
Грамадзяніну Латвіі Сяргею Шаркову прапануецца прызначыць штраф — Br135 тыс.
У судзе пачаліся выступы абаронцаў.
Як паведамлялася, Вярхоўны суд працягвае пачатае 10 сакавіка разбіральніцтва, пасяджэнні праходзяць у будынку суда Маскоўскага раёна Мінска. Абвінавачваюцца ў атрыманні і перадачы хабараў 16 чалавек: восем службовых асоб дзяржорганаў і банкаў, а таксама восем прадстаўнікоў камерцыйных структур. Незаконныя ўзнагароджанні звязаны з пастаўкамі тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп’ютэрнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння. 8 ліпеня ў судзе пачаліся спрэчкі бакоў.
Звязда, 9 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/389/54510
Текущая дата: 19.11.2024