Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 10 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 64 604 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 111 614 тэстаў на каранавірус.
54 254 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 454 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 12,4 млн, пры гэтым больш за 558 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3,2 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,7 млн, Індыя — больш за 798 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 10 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/389/54516
Текущая дата: 19.11.2024