Аховай грамадскага парадку на святочных мерапрыемствах займаліся супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войск МУС.
Святкаванне Дня Перамогі ў Беларусі адбылося без здарэнняў і надзвычайных сітуацый, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале МУС.
Як адзначылі ў ведамстве, у гэты дзень на масавых мерапрыемствах была забяспечана ахова грамадскага парадку.
"Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войск неслі службу ва ўзмоцненым варыянце. Асноўную ўвагу праваахоўнікі ўдзялялі пытанням забеспячэння асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі грамадзян", - гаворыцца ў паведамленні.
У МУС падкрэслілі, што аператыўная абстаноўка ў краіне застаецца кантралюемай і спакойнай.
У ГУУС Мінгарвыканкама таксама паведамілі, што грамадскі парадак у сталіцы падчас святкавання Дня Перамогі таксама быў забяспечаны.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/39/74024
Текущая дата: 26.12.2024