Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 мая падпісаў указ нумар 196 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. Сярод іх прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, пракуратуры і Міністэрства ўнутраных спраў, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, а таксама хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных — вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці пракуратуры Талачынскага раёна Людміла Альхімовіч, загрузчык сыравіны Дубровенскага льнозавода Ала Белахвостава, настаўнік гімназіі № 9 імя Ф. П. Кірычэнкі Гродна Марыя Кісель, кантралёр службы ўліку газу і рэжымаў газазабеспячэння прадпрыемства Вольга Мінчэня, важаты службовых сабак кіналагічнага падраздзялення службы авіяцыйнай бяспекі Нацыянальнага аэрапорта Мінск Алена Васільчанка, мастак-пастаноўшчык заслужанага калектыву «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» Алена Каляснікава.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 32 жыхаркі Віцебскай, Гродзенскай абласцей і горада Мінска.
Звязда, 10 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/39/74032
Текущая дата: 26.12.2024