Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 16 снежня 2019 года нумар 69, якая 10-га липеня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам зацверджаны будаўнічыя нормы "Жылыя будынкі", "Дахі", "Грамадскія будынкі", "Станцыі тэхнічнага абслугоўвання транспартных сродкаў. Гаражы-стаянкі автамабіляў", "Трамвайныя і тралейбусныя лініі", "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеянні. Аб`ёмная вага, уласная вага, функцыянальныя нагрузкі для будынкаў", "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеянні. Уздзеянні для вызначэння вогнеўстойлівасці", "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеянні. Снегавыя нагрузкі", "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеянні. Ветравыя ўздзеянні", "Уздзеянні на канструкцыі. Агульныя ўздзеянні. Тэмпературныя ўздзеянні", "Асновы праектавання будаўнічых канструкцый", "Ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыяніраванне паветра", "Прамысловы транспарт" і "Склады нафты і нафтапрадуктаў".
Нормы распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Яны будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.
Як паведамлялася раней, у Беларусі вядзецца работа па рэфармаванні заканадаўства ў сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і будаўніцтва. Згодна з указам ад 5 чэрвеня 2019 года нумар 217 у краіне ўводзяцца новыя віды тэхнічных нарматыўных прававых актаў: будаўнічыя нормы, якія ўключаюць патрабаванні ў галіне бяспекі будынкаў і збудаванняў, прызначаныя для абавязковага прымянення, і будаўнічыя правілы, якія забяспечваюць спосабы дасягнення будаўнічых норм.
Дзеючыя цяпер тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты іншых дзяржорганаў у частцы, што ўстанаўлівае абавязковыя патрабаванні пры праектаванні і будаўніцтве аб`ектаў, будуць прызнавацца страціўшымі сілу пасля ўвядзення ў дзеянне новых будаўнічых норм і правіл.
З усімі дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі ў галіне будаўніцтва, а таксама з праектамі дакументаў па будаўнічых нормах і правілах можна азнаёміцца на афіцыйным сайце ведамства (www.mas.gov.by) у нядаўна створаным раздзеле "Будаўнічыя нормы і правілы".
9 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
9 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/390/54541
Текущая дата: 19.11.2024