Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Незалежнасцi



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасцi.

Дарагiя суайчыннiкi!

Вiншую вас з Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.

Для кожнага беларуса гэтае свята напоўнена асаблiвым сэнсам. Наша больш чым 1000-гадовая гiсторыя — пастаянная барацьба народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасцi i самавызначэнне. I нават пасля з`яўлення на карце свету суверэннай Рэспублiкi Беларусь нам пастаянна даводзiцца адстойваць права на самастойны шлях развiцця.

Сiмвалiчна, што галоўнае свята краiны — яшчэ i дзень вызвалення беларускай сталiцы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Вялiкая Перамога выратавала нас ад знiшчэння. Мы свята шануем подзвiг пакалення пераможцаў, якiя адолелi грознага ворага i ўзнялi краiну з руiн.

Сёння Рэспублiка Беларусь — незалежная дзяржава, якая адбылася, дзе кожны грамадзянiн можа дасягнуць любых вышыняў у прафесii, творчасцi, спорце, грамадскiм i сямейным жыццi.

Мы i надалей будзем умацоўваць наш суверэнiтэт i будаваць будучыню краiны на прынцыпах справядлiвасцi, раўнапраўя i клопату аб людзях.

Жадаю вам, паважаныя сябры, здароўя, дабрабыту i мiрнага неба над галавой.

Са святам!

З Днём Рэспублiкi!

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 3 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/391/54417
Текущая дата: 19.11.2024