Белорусский портал в Казахстане

Моц і сілу дзяржавы вызначае народ - сваёй працай, адзінствам і адданасцю роднай зямлі



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3-га ліпеня на цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі з нагоды Дня Незалежнасці.

"Мы разам будуем нашу незалежную дзяржаву. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і беражом памяць аб гераічным мінулым. Беларусь - міралюбівая дзяржава і заўсёды будзе такой. Мы выступаем за дыялог краін і народаў, за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сучасны свет становіцца ўсё больш складаным і небяспечным, і сёння многія задаюцца пытаннем: што будзе заўтра? "Адказ просты. Наша будучыня залежыць толькі ад нас саміх. Ніхто не можа звонку пахіснуць тую стабільнасць і незалежнасць, якая сёння ў Беларусі. Толькі мы можам вяршыць лёс свайго народа на гэтай зямлі. Усё залежыць толькі ад нас. Моц і сілу дзяржавы, непахіснасць яе суверэнітэту вызначае народ - сваёй працай, адзінствам і адданасцю роднай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

3 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/391/54427
Текущая дата: 19.11.2024