Белорусский портал в Казахстане

У Партызанскім раёне сталіцы адкрыюць лыжаролерную трасу



На наступным тыдні ў Партызанскім раёне сталіцы плануюць адкрыць лыжаролерную трасу, паведамілі ў тэлеграм-канале «Минск. Официально».

Аб`ект рэканструявалі і адаптавалі для трэніроўкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Таксама тут пабудавалі адкрытае стрэльбішча для пнеўматычнай зброі на 16 установак. На маршруце зрабілі пляцоўку з вулічнымі антывандальнымі трэнажорамі.

Траса знаходзіцца ў лясным масіве ў раёне вул. Ваўпшасава. Яе працягласць складае 2,7 км.

Звязда, 4 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/391/54440
Текущая дата: 19.11.2024