Белорусский портал в Казахстане

Пацвердзіць наяўнасць ліцэнзіі з 1 ліпеня можна шляхам звароту да Адзінага рэестра ліцэнзій (АРЛ), размешчанага ў інтэрнэце па адрасах license.gov.by і лицензия.бел.



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 чэрвеня 2020 года нумар 365, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Укараненне АРЛ забяспечыць празрыстасць інфармацыі аб наяўнасці ліцэнзіі, унясенні змяненняў і дапаўненняў, прыпыненні, аднаўленні, спыненні дзеяння і ануляванні. Рэестр дасць магчымасць выкарыстоўваць адзіную інфармацыйную прастору для збору, апрацоўкі, захоўвання і прадастаўлення актуальных даных у гэтай сферы.

"Знайсці тую ці іншую ліцэнзію па канкрэтным відзе дзейнасці можна было на афіцыйным сайце ліцэнзуючага органа. Але такі пошук часта даволі складаны і патрабуе часавых затрат. Цяпер гэту інфармацыю можна атрымаць шляхам звароту да Адзінага рэестра ліцэнзій. Пераходзьце па адпаведнай спасылцы і шукайце неабходнага вам ліцэнзіята па адным з рэквізітаў: найменні, месцазнаходжанні, віду дзейнасці", - сказала дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак.

На яе думку, такі падыход значна спросціць работу як для саміх суб`ектаў гаспадарання - ліцэнзіятаў, так і для спажыўцоў прадастаўляемых імі работ і паслуг. "Гэта можна разглядаць як першы крок да пераводу ў лічбавы фармат працэдур ліцэнзавання. Наступным крокам у гэтым напрамку будзе пераход на беспапяровае ліцэнзаванне і рэестравае пацвярджэнне права на ажыццяўленне віду дзейнасці", - сказала дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак.

На яе думку, такі падыход значна спросціць работу як для саміх суб`ектаў гаспадарання - ліцэнзіятаў, так і для спажыўцоў прадастаўляемых імі работ і паслуг. "Гэта можна разглядаць як першы крок да пераводу ў лічбавы фармат працэдур ліцэнзавання. Наступным крокам у гэтым напрамку будзе пераход на беспапяровае ліцэнзаванне і рэестравае пацвярджэнне права на ажыццяўленне віду дзейнасці. Такі падыход мы закладваем у праект закона аб ліцэнзаванні, які цяпер распрацоўваецца", - адзначыла дырэктар дэпартамента.

1 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/392/54367
Текущая дата: 19.11.2024