Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 62 698 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 028 349 тэстаў на каранавірус.
48 738 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерла 405 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 10,8 млн, пры гэтым больш за 519 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2,7 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,4 млн, Расія — больш за 661 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 2 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/392/54384
Текущая дата: 19.11.2024