Белорусский портал в Казахстане

На Гарадзеншчыне за буйную растрату АБЭЗ шукае ўцёкшых мужа і жонку



У Лідзе аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі 25-гадовую мясцовую жыхарку, якая растраціла буйную суму свайго працадаўцы.

У раённай міліцыі паведамілі, што ў індывідуальнага прадпрымальніка дзяўчына спачатку працавала лагістам, а затым бухгалтарам. Хоць і неафіцыйна, але задачы выконвала якасна і ў тэрмін. Кіраўніку гэта падабалася, таму дзяўчыне быў аказаны поўны давер, якім у выніку яна і злоўжыла.

Па звестках упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, лідчанка атрымала ў карыстанне службовы ноўтбук і доступ да банкаўскага рахунку свайго працадаўцы. Са жніўня мінулага года наёмніца пачала выпісваць фіктыўныя аплатныя даручэнні і пад выглядам аплаты камандзіровачных расходаў пераводзіла розныя сумы на рахунак аднаго з кіроўцаў. Ім аказаўся муж дзяўчыны, які ніколі ў прыватніка не працаваў.

У выніку за восем месяцаў бухгалтар скрала звыш 20 тысяч рублёў, якія выдаткавала на ўласныя патрэбы.Дзеянням дзяўчыны следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу за растрату ў буйным памеры. Роля мужа падазраванай у махінацыі пакуль не ўстаноўлена: пара паспела збегчы ад следства, як толькі даведалася пра цікавасць да іх з боку праваахоўнікаў.

Муж і жонка да нядаўняга часу пражывалі ў інтэрнаце. Калі да іх прыехалі аператыўнікі, дзверы ў пакой была адчынены. Жыхары цяпер адшукваюцца.

Сяргей Расолька
Звязда, 18 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/396/54180
Текущая дата: 19.11.2024