Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 194 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень абароны сланоў у заапарках. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 20 чэрвеня
У 1606 годзе ў Магілёве пачалося паўстанне мяшчан, якое доўжылая 4 гады.
У 1948 годзе ў Вязынцы адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Хто нарадзіўся 20 чэрвеня
1566 год: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль шведскі.
1740 год: Юзаф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1928 год: Гаўрыла Вашчанка, беларускі мастак.
1939 год: Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысёр.
1963 год: Сяргей Кавалёў, беларускі драматург і літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся французскі кампазітар Жак Афенбах і аўстралійская і амерыканская кінаактрыса Ніколь Кідман.
20 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота Анкірскага, якога ў народзе празвалі Фядот Ураджайнік.
У гэты дзень сяляне асабліва спадзяваліся на тое, што хутка пойдуць дажджы, таму што калі будзе суха, калоссе загіне і не будзе ураджаю. Але калі непагадзь прыйдзе да таго, як калоссе нальецца, яно будзе бедным і нават пустым.
Працягваецца русальны тыдзень, гэта значыць, што нягледзячы на спякоту, людзі не купаліся ў рэках і азёрах.
Непагадзь маглі прадказаць дым ад кастра, які сцеліцца нізка па зямлі, а таксама шум у лесе. Калі чуваць грымоты, дрэннае надвор`е будзе яшчэ доўга.
Sputnik, 20 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/396/54221
Текущая дата: 19.11.2024