Белорусский портал в Казахстане

Выстаўка пра агульны ўнёсак краін СНД у Вялікую Перамогу адкрыецца 17 чэрвеня ў Мінску



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У зале Славы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску 17 чэрвеня адкрыецца выстаўка "Наша агульная Перамога". 

Экспазіцыя расказвае пра ўнёсак усіх краін СНД у Вялікую Перамогу: пра ўдзел народаў Садружнасці ў бітвах за Маскву і Сталінград, на Курскай дузе, у беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" і Берлінскай аперацыі. Будуць прадстаўлены таксама матэрыялы аб партызанскім руху, жыцці савецкага тылу, развіцці друку.

З ініцыятывай арганізаваць выстаўку выступіў Савет пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Праект быў падрыхтаваны пры садзейнічанні музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Плануецца, што ў цырымоніі адкрыцця прымуць удзел пастаянныя прадстаўнікі краін СНД, прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, кіраўніцтва Выканкама СНД, МЗС, Міністэрства культуры Беларусі.

15 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/398/54117
Текущая дата: 18.11.2024