Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правядзе рэспубліканскі сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам», прымеркаваны да Дня бацькі.
Інтэрнэт-чэлендж стартуе 18 чэрвеня і завершыцца ў Дзень бацькі, які святкуецца ва ўсім свеце ў трэцюю нядзелю месяца (21-е чысло сёлета).
Інтэрнэт-чэлендж — гэта перайначаны сямейны праект БРСМ «ТатаЗала». Для ўдзелу ў ім неабходна стварыць відэаролікі пра тое, як таты і іх маленькія дзеці разам займаюцца фізічнай культурай. Гэта можа быць ранішняя зарадка, сілавыя практыкаванні, спартыўныя гульні — як дома, так і на свежым паветры.
Як паведамілі ў ЦК Саюза моладзі, відэаролік неабходна зняць у гарызантальным становішчы працягласцю да адной хвіліны і выкласці на асабістых старонках у сацсетках, суправадзіўшы хэштэгамі #папазал #деньотца, #раЗАмзбацькам. Створаныя ролікі трэба размяшчаць з 18 па 21 чэрвеня і суправаджаць тэкставым каментарыем пра яго удзельнікаў, хэштэгамі праекта і абавязкова адзнакай @brsmby.
Інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам» скіраваны на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, умацаванне і развіццё бацькаўска-дзіцячых стасункаў і папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Нагадаем, што 1 чэрвеня па ініцыятыве моладзі Гродзенскай вобласці стартаваў сямейны рэспубліканскі моладзевы праект «#раЗАм з бацькамi», падчас якога бацькі і іх дзеці пры падтрымцы валанцёраў руху БРСМ «Добрае Сэрца» добраўпарадкоўваюць дзіцячыя пляцоўкі.
Сяргей Расолька
Звязда, 10 чэрвеня 2020
Звязда, 10 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/399/54046
Текущая дата: 18.11.2024