Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 27 траўня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 218 дзён.

Якія падзеі адбыліся 27 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 траўня

У 1924 годзе ў Навагрудку ўрачыста закладзены Курган у гонар памяці Адама Міцкевіча.
У 1991 годзе ў Мінску завяршыўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.

Хто нарадзіўся 27 траўня

1895 год: Ігнат Дварчанін, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт.
1900 год: Уладзімір Жылка, беларускі паэт.
1931 год: Васіль Жураўлёў, беларускі літаратуразнавец.
1932 год: Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнавец і педагог.
1937 год: Міхаіл Біч, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская танцоўшчыца Айседора Дункан і іспанская спявачка Ана Белен.

27 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ісідора, якога ў народзе звалі проста Сідар.

Святога Сідара празвалі Агурочнік, таму што па надвор`і ў гэты дзень вызначалі, які будзе ўраджай агуркоў. Калі ўвесь дзень было ясна, то агуркоў будзе шмат, а калі ідзе дождж – мала і яны будуць вадзяністыя.

Таксама ў гэты дзень сеялі лён. Калі вецер дзьмуў з поўначы, саджаць агуркі было яшчэ нельга.

Халодны дзень прадвяшчаў халоднае і непагодлівае лета.

Sputnik
, 27 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/4/74273
Текущая дата: 29.06.2024