Белорусский портал в Казахстане

Прэм’ера фільма «Чорны замак» адбудзецца 12 снежня



Фільм зняты Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» і расійскай кампаніяй «Нью Арт Сінема Прадакшн» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».

Галоўны герой малады прафесар Антон Косміч (акцёр Яўген Шварц) трапляе ў бяду пасля таго, як у яго руках аказваецца старажытнае Евангелле, якое належала роду Альшанскіх. Дзеля таго, каб выратаваць сябе і разгадаць таямніцы мінулага, ён адпраўляецца ў Альшаны. Паралельна развіваюцца падзеі ў мінулым, якія звязаны з загадкамі сучаснасці.

Фільм упершыню прадставілі на Міжнародным мінскім кінафестывалі «Лістапад», які прайшоў з 1 па 8 лістапада.

Звязда, 6 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/4/76078
Текущая дата: 22.12.2024