Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 25 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 снежня
У 1705 годзе біскуп Тэадор Патоцкі ў прысутнасці караля Аўгуста ІІ і цара Пятра І асвяціў касцёл св. Францыска Ксаверыя ў Гродне.
У 1925 годзе адкрылася Першая Усебеларуская выстава.
У 1926 годзе адбылося Другое ўзбуйненне БССР.
Хто нарадзіўся 6 снежня
1896 год: Восіп Любіч, французскі мастак беларускага пахожання, прадстаўнік Парыжскай школы.
1899 год: Барыс Мардвінаў, беларускі і расійскі тэатральны рэжысёр і педагог.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Генры Фрэнсіс Кэры і савецкі кінарэжысёр Барыс Волчак.
6 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мітрафана Варонежскага.
У гэты дзень працягваліся кірмашы і гулянні, а ўвечары маладыя дзяўчыны збіраліся і варажылі на будучы лёс. Жанчыны рабілі посныя пірагі.
Калі 6 снежня вецер дзьме з поўначы, у жніўні будзе ветрана і джджыста, а калі сонечна і ціха, жнівень будзе цёплы і ясны. Калі ўначы няма аблокаў і месяц яркі, хутка прыйдуць маразы.
Sputnik, 6 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/4/76079
Текущая дата: 22.12.2024