Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адкарэктуюць маршруты наземнага транспарту з адкрыццём новых станцый метро



У Мінску скарэктуюць рух шэрагу маршрутаў наземнага транспарту ў сувязі з будучым уводам новых станцый метрапалітэна, паведамляе Мінгарвыканкам.

Як растлумачыў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, з адкрыццём участка трэцяй лініі метро да станцыі «Слуцкі гасцінец» будзе перагледжаны рух грамадскага транспарту.

«Мы разглядаем варыянты змены трасы некаторых дзеючых маршрутаў. Магчымая таксама карэкціроўка інтэрвалаў руху, а ў шэрагу выпадкаў маршруты будуць падоўжаныя да новых станцый метро», — адзначыў Юрый Супрановіч.

Зеленалужская лінія метро, адкрытая ў лістападзе 2020 года, на сённяшні дзень уключае чатыры станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча». Да канца 2024 года чакаецца ўвод у эксплуатацыю станцый «Аэрадромная», «Немаршанскі сад», «Слуцкі гасцінец» і электрадэпо «Слуцкае».

Як раней паведамляў дырэктар Мінскага метрапалітэна Уладзімір Сотнікаў, Зеленалужская лінія штодня перавозіць каля 15 тыс.пасажыраў. З адкрыццём новых станцый гэты паказчык істотна ўзрасце.

Звязда, 10 снежня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/4/76172
Текущая дата: 22.12.2024