Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 235 дзён.
Якія падзеі адбыліся 10 траўня і чым дазначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 траўня
У 1892 годзе запрацавала Мінская конка.
У 1940 годзе германскія войскі ўварваліся ў нейтральныя дзяржавы Бельгію, Люксембург і Нідэрланды. Нідэрланды былі канчаткова захоплены 15 траўня, Бельгія – 28 траўня.
Хто нарадзіўся 10 траўня
1883 год: Янка Маўр, беларускі пісьменнік.
1931 год: Сцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
1933 год: Уладзімір Вітко, беларускі мастак.
1942 год: Сяргей Панізнік, беларускі паэт, празаік, публіцыст.
Таксама сёння нарадзіліся французскі скрыпач і кампазітар Жан-Мары Леклер і амерыканскі акцёр Фрэд Астэр.
10 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Сімяона, аднаго з 70 апосталаў.
У гэты час сяляне рыхтавалі глебу для сяўбы. Перад тым, як першы раз у годзе ехаць араць зямлю, здзяйснялі асаблівыя рытуалы: збіраліся ў хаце, запальвалі свечы, маліліся. Старэйшыя благаслаўлялі сыноў, потым мужчыны выпраўляліся ў поле.
Народныя прыкметы сведчаць, што калі 10 траўня раніца ясная, лета будзе ветранае. Калі раніцай няма расы, днём або ўвечары пойдзе дождж.
Sputnik, 10 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/40/74025
Текущая дата: 26.12.2024