Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі на 4 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 21 162 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Як праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя, зарэгістраваны 45 981 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 585 065 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 253 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

4 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/401/53938
Текущая дата: 18.11.2024