Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 5 чэрвеня 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 209 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 чэрвеня

У 1919 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар "Беларускага жыцця" пад рэдакцыяй Ф. Аляхновіча.
У 1965 годзе было заснавана Беларуска-амерыканскае аб`яднанне ў Нью-Ёрку.
У 2012 годзе ў Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк.

Хто нарадзіўся 5 чэрвеня

1854 год: Іегуда Пэн, яўрэйскі мастак-жывапісец, педагог.
1942 год: Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнавец і перакладчык.
1969 год: Андрэй Рыбакоў, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі паэт Федэрыка Гарсія-Лорка і польскі паэт, драматург і кампазітар Уладзіслаў Тарноўскі.

5 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Лявонція.

У народзе святога называлі Лявон Канаплянік або Агурочнік. У гэты час саджалі апошнія агуркі і дасявалі каноплю. Каб канопля добра ўзышла і была доўгая і белая, існавала некалькі традыцый.

Напрыклад, напярэдадні ўся сям`я ела белыя яйкі, а сеяў зерне мужчына з доўгім і густым валоссем і барадой. Таксама маглі завязваць яму глаза – нібыта птушкі дзякуючы гэтаму не ўбачаць і не з`ядуць зерне.

Калі з`явілася шмат казурак, надвор`е ў бліжэйшыя дні будзе добрым.

Sputnik, 5 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/401/53949
Текущая дата: 18.11.2024