Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 211 дзён.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 3 чэрвеня
У 1863 годзе адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага далі бой расійскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф.Багушэвіч і М.Андрыёлі.
Хто нарадзіўся 3 чэрвеня
1935 год: Васіль Зуёнак, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі военачальнік Пётр Апраксін і амерыканскі паэт Ален Гінзберг.
3 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля роўнаапостальнага цара Канстанціна і царыцу Алену.
Гэты дзень у народным календары атрымаў назву Алена – доўгі лён. Лічылася, што калі пасеяць у гэты дзень лён і каноплі, яны абавязкова вырастуць добрымі і доўгімі. Сеяць лён трэба было пры паўднёвым ветры, калі не прытрымлівацца гэтай парады, ён мог вырасці жорсткім.
Калі надвор`е 3 чэрвеня дрэнная, то і восень будзе дажджыстая. У лесе пасля дажджу з`явіліся мухаморы – хутка пойдуць і белыя грыбы.
Sputnik, 3 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/402/53903
Текущая дата: 18.11.2024