Супрацоўнікі мясцовага РАУС праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні вытворчасці самагонкі.
Міліцыянеры знаходзіліся ў вёсцы Забер. У гэтым населеным пункце пражывае няшмат людзей і многія дамы закінутыя. Менавіта такія будынкі і цікавілі праваахоўнікаў.
У ходзе рэйду супрацоўнікі міліцыі наведалі закінуты дом і выявілі там 42-гадовую жанчыну, а таксама 984 літры самагоннай брагі. Самагонны апарат на месцы не быў знойдзены. Пры гутарцы грамадзянка сказала, што ўсё гэта прызначалася для асабістага карыстання, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродненскага аблвыканкама.
На дадзены момант праводзіцца праверка, брага была знішчана. Раней грамадзянка не прыцягвалася да адказнасці за падобнае парушэнне.
Сяргей Расолька
Звязда, 3 чэрвеня 2020
Звязда, 3 чэрвеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/402/53927
Текущая дата: 18.11.2024