Белорусский портал в Казахстане

Інтэрнэт-знаёмы забіў гамяльчанку на спатканні



Абвінавачаны скраў грошы з кашалька забітай і схаваўся, гаворыцца ў Тelegram-канале Следчага камітэта.

Па дадзеных следства, 43-гадовы мужчына пазнаёміўся з пацярпелай на сайце знаёмстваў і ў ходзе зносін дамовіўся з ёй аб сустрэчы.

Падчас іх другога спаткання пасля сумеснага распівання спіртных напояў паміж імі адбыўся канфлікт, падчас якога госць задушыў гаспадыню кватэры. 

Мужчыне прад’яўленае абвінавачванне, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Следчыя мяркуюць, што ад супрацьпраўных дзеянняў мужчыны маглі пацярпець і іншыя жыхаркі Беларусі. Грамадзян, якія валодаюць адпаведнай інфармацыяй, просім паведаміць па тэлефонах: (80232) 59-57-21, (8029) 843-35-80.

Звязда, 29 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/404/53803
Текущая дата: 18.11.2024