Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 215 дзён.
Якія падзеі адбыліся 30 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 мая
У 1981 годзе 45 членаў-заснавальнікаў Беларускага аб`яднання студэнтаў у Польшчы накіравалі ліст у Міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР дамагаючыся рэгістрацыі арганізацыі.
У 1999 годзе ў Мінску адбылася трагедыя на Нямізе.
Хто нарадзіўся 30 мая
1910 год: Анатоль Трус, беларускі акцёр.
1927 год: Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
1937 год: Ігар Раеўскі, дырыжор, хормайстар, заслужаны артыст Беларусі, народны артыст Расіі.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт Дантэ Аліг`еры і джазавы кларнетыст і дырыжор Бені Гудмен.
30 мая ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Еўдакіі і апостала ад 70 Андроніка.
Святую Еўдакію ў народзе называлі Аўдоцця Свістуння – таму што звычайна ў гэты дзень быў моцны вецер, які "свісцеў". Настаў час саджаць памідоры, перац. Калі зрабіць гэта пазней, увосень дажджы маглі сапсаваць ураджай.
Па гэтым дні вызначалі надвор`е летам. Калі на Еўдакію дзме халодны вецер, лета таксама будзе халоднае. Калі ідзе дождж, лета будзе вільготным.
Sputnik, 30 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/404/53821
Текущая дата: 18.11.2024