Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 24 мая 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 221 дзень.

Сёння адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 мая

У 1877 годзе Расія абвясціла вайну Асманскай імперыі.

Хто нарадзіўся 24 мая

1904 год: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік.
1930 год: Галіна Русак, беларуская мастачка, графік

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Шолахаў, рускі паэт Іосіф Бродскі, амерыканскі музыкант Боб Дылан і ўкраінская спявачка Руслана.

24 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Кірыла і Мефодзія. Браты былі родам з горада Салунь. Яна нарадзіліся ў заможнай сям`і і атрымалі добрую адукацыю. Па просьбе мараўскага князя Расціслава, які звярнуўся да імператара Міхаіла ІІІ, каб той прыслаў настаўнікаў, якія маглі бы распаўсюджваць хрысціянства, браты разам з вучнямі стварылі азбуку, якая атрымала назву кірыліца. У аснове сучаснага шрыфту палягае варыянт азбукі, рэфармаваны па загадзе Пятра І у 1708 годзе.

Таксама сёння ўспамінаюць святапакутніка Мокія Амфіпальскага. Імя святога асацыявалася ў народзе са словам "мокры". У гэты дзень імкнуліся прадказаць надвор`е да лета. Калі бялізна, вывешаная на вуліцы, будзе мокрая, то лета будзе дажджлівым, калі ж сухая – гарачым і сухім.

Па павер`ях 24 мая прачынаюцца ў рэках і азёрах русалкі, таму да вады імкнуліся не падыходзіць.

Sputnik, 24 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/405/53684
Текущая дата: 18.11.2024