Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 15 мая 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 230 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень сям`і. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 мая

У 1905 годзе ў газеце "Северно-Западный край" упершыню надрукаваны верш Я. Купалы "Мужык".
У 1971 годзе ў Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.

Хто нарадзіўся 15 мая

1912 год: Анатоль Іверс, беларускі паэт.
1916 год: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца.
1936 год: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец.
1941 год: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец.
1954 год: Наталля Чорнагалова, беларускі мастак-неаэкспрэсіяніст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі навуковец-фізік П’ер Кюры і пісьменнік Міхаіл Булгакаў.

15 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць нявінна забітых князёў Барыса і Глеба - малодшых сыноў князя Уладзіміра - хрысціцеля Русі.

Гэты дзень ў народзе празвалі салаўіным – менавіта ў сярэдзіне мая пачынаюць пець першыя салаўі. Калі 15 мая чулі салаўя, гэта было добрай прыкметай – ураджай хлеба будзе багаты.

Па салаўіных спевах таксама можна прадказаць надвор`е. Салаўі заўсёды маўчаць перад дажджом і навальніцай, а калі чакаецца добрае надвор`е, птушка можа спяваць усю ноч.

Sputnik, 15 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/408/53505
Текущая дата: 18.11.2024