Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача запусціў спецыяльны праект "Вершы з франтоў" да 75-годдзя Вялікай Перамогі, паведамілі ў тэатры.
"У першым выпуску на нашым YouTube-канале заслужаны артыст Беларусі Леанід Улашчанка прачытаў верш Пімена Панчанкі "Бульба". У другім - верш Артура Вольскага "Памяці сяброў" прадставіла гледачу заслужаная артыстка Беларусі Ларыса Горцава", - расказалі ў тэатры.
Сёння на YouTube-канале тэатра можна будзе паглядзець спектакль з бягучага рэпертуару "Я бачу сонца", трансляцыя якога пачнецца ў 18.00.
8 мая 2020, Мінск
Ганна Сініцкая - БЕЛТА
Сёння на YouTube-канале тэатра можна будзе паглядзець спектакль з бягучага рэпертуару "Я бачу сонца", трансляцыя якога пачнецца ў 18.00.
8 мая 2020, Мінск
Ганна Сініцкая - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/411/53437
Текущая дата: 18.11.2024