Спецыялісты Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА) на працягу некалькіх месяцаў працавалі над геапрывязкай інфармацыі пра больш чым 3,1 тыс. помнік вайны: стэлы, абеліскі, памятныя месцы, манументы, мемарыяльныя комплексы, бюсты, воінскія пахаванні і могілкі, брацкія і індывідуальныя магілы.
Сумесна з НКА і тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржрэгістрацыі ў зборы інфармацыі для новага пласта актыўны ўдзел прынялі Міністэрства абароны, Дзяржаўны пагранічны камітэт, а таксама некаторыя ВНУ. Падчас выездаў на мясцовасць для вызначэння каардынатаў месцазнаходжання помнікаў работнікі тэрытарыяльных арганізацый па дзяржрэгістрацыі дадаткова добраўпарадкоўвалі іх тэрыторыю.
"Паколькі напаўненне пласта фармуецца з розных крыніц, дадзеныя могуць адрознівацца па структуры. Работы па яго напаўненні будуць працягнутыя", - растлумачылі ў камітэце.
Звязда, 4 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/413/53276
Текущая дата: 18.11.2024