Белорусский портал в Казахстане

Жыхары Гомельскага раёна везлі выкрадзеных з фермы цялят у легкавушцы



Аб гэтым гаворыцца на сайце УУС Гомельскага аблвыканкама.

1 мая ноччу экіпажам супрацоўнікаў ДПС батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, якія забяспечваюць бяспеку дарожнага руху на тэрыторыі абласнога цэнтра, на вул. Лазурнай быў спынены аўтамабіль "ВАЗ". За рулём знаходзілася дзяўчына 1991 года нараджэння, якая не мае права кіравання транспартным сродкам.

Пры аглядзе аўтамабіля было выяўлена, што дзяўчына-кіроўца разам з двума пасажырамі 1981 і 1992 гадоў нараджэння перавозілі на заднім сядзенні аўтамабіля, пад покрывам, двух цялят. Было ўстаноўлена, што жывёлы былі выкрадзеныя з аднаго з прадпрыемстваў Добрушскага раёна.

Узбуджаная крымінальная справа.

Звязда, 4 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/413/53282
Текущая дата: 18.11.2024