Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 30 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 14027 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 7,9% ад колькасці праведзеных тэстаў.
Усяго праведзена 176 тыс. 625 тэстаў на каранавірус.
2386 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 89 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб.
На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя.
Звязда, 30 красавіка 2020
Звязда, 30 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/414/53193
Текущая дата: 18.11.2024