Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 1 мая 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 244 дні.

Сёння адзначаецца Дзень працы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 мая

У 1576 годзе Стэфан Баторый быў каранаваны ў Кракаве, пазней каранаваны і на вялікія князі літоўскія.
У 1945 годзе над Рэйхстагам быў вывешаны Чырвоны Сцяг Перамогі.
У 1948 годзе ў Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
У 1978 годзе Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 1 мая

1915 год: Іван Любачка, беларускі гісторык.
1922 год: Алесь Салавей, беларускі паэт.
1931 год: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец.
1942 год: Міхаіл Басалыга, беларускі графік.
1949 год: Ядвіга Паплаўская, беларуская эстрадная спявачка.
1974 год: Павел Трацяк, музыка, гітарыст, удзельнік гурта "J:морс" і "Brutto".

Таксама сёння нарадзіліся грэчаскі пісьменнік Яніс Рыцас і брытанскі дырыжор Вальтэр Зюскінд.

1 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Касмы, епіскапа Халкідонскага. У народзе яго называюць святы Кузьма.

У гэты час сяляне пачыналі сеяць грачыху, саджаць моркву, цыбулю, кроп і іншую гародніну. Святому Кузьме маліліся, каб ён абараніў расліны ад замаразкаў.

Калі чутна, што ў лесе куе зязюля, хутка прыйдуць па-сапраўднаму цёплыя дзянькі. Калі ўжо квітнее рабіна, замаразкаў не будзе. Дождж абяцае добры ўраджай збожжа.

Sputnik, 1 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/414/53216
Текущая дата: 18.11.2024