Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 28 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 12 208 выпадкаў (+919 за суткі) заражэння каранавірусам.
Памерлі 79 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзена 161 028 тэстаў на каранавірус.
1993 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя.
Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя заклікаюць беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці.
Бацькам на бальнічным з дзецьмі-кантактамі па каранавірусу будуць выплачваць 100% сярэднядзённага заробку.
Звязда, 28 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/415/53154
Текущая дата: 18.11.2024